#

Агляд падзей ЕС: 7-13 студзеня

Агляд падзей ЕС: 7-13 студзеня

Малі: Кэтрын Эштан заклікае да хутчэйшага задзейнічання міжнародных сіл. Кэтрын Эштан, Высокі прадстаўнік Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, выказала занепакоенасць з нагоды ваенных дзеянняў тэрарыстычных груповак на поўначы Малі і рашуча асудзіла іх напады на вайскоўцаў Малі і акупацыю горада Коны. ЕС паскорыць падрыхтоўку да разгортвання сваёй ваеннаймісіі, якая будзе вучыць і кансультаваць вайскоўцаў Малі. ЕС робіць захады для таго, каб падтрымаць хутчэйшае разгортванне пад афрыканскім кіраўніцтвам міжнароднай місіі падтрымкі Малі. Высокі прадстаўнік таксама паведаміла, што ЕС разгледзіць магчымасць увядзення дадатковых кропкавых санкцый у дачыненні да ўсіх груповак, звязаных з тэрарыстычнымі арганізацыямі. Гл.таксама Дзейнасць ЕС у Сахелі

Бюджэт гуманітарнай дапамогі на 2013 год складзе 661 мільён еўра. Еўрапейская Камісія выдаткуе 661 мільён еўра ў якасці гуманітарнай дапамогі ў 2013 годзе. На аснове ацэнкі патрэбаў найбольш уразлівых груп насельніцтва ў свеце, у пяцёрцы найбуйнейшых гуманітарных місій будуць скіраваныя на дапамогу Малі (82 мільёны еўра), Судану і Паўднёваму Судану (80 мільёнаў), Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (54 мільёны), Пакістану (42 мільёны) і Самалі (40 мільёнаў). Як заявіла Камісар ЕС па міжнародным супрацоўніцтве, гуманітарнай дапамозе і крызісным рэагаванні Крысталіна Георгіева, гуманітарная дапамога –жыццёва важная праява чалавечнасці ў дачыненні да тых, хто пакутуе. Зарэзерваваныя і дадатковыя сродкі на выпадак непрадказальных крызісаў ці катастроф.

Праз тры гады пасля землятрусу на Гаіці ЕС прадастаўляе дадатковую гуманітарную дапамогу. Дадаткова будзе выдзелена 30,5 мільёна еўра. Такім чынам агульны аб'ём гуманітарнай дапамогі дасягне 213 мільёнаў еўра. 350 тысяч жыхароў Гаіці дагэтуль жывуцьу часовых прытулках-лагерах. Па-ранейшаму абмежаваны доступ да чыстай вады і першаснай медыка-санітарнай дапамогі, складанай застаецца агульная санітарна-гігіенічная сітуацыя. 

Еўрасаюз пачынае новы праект па барацьбе з пірацтвам у Гвінейскім заліве. Праект з бюджэтам каля 4,5 мільёнаў еўра будзе рэалізаваны ў перыяд са студзеня 2013 года ў сямі афрыканскіх прыбярэжных дзяржавах: у Беніне, Камеруне, Экватарыяльнай Гвінеі, Габоне, Нігерыі, Сан-Томэ і Прынсіпі і Тога.

11 студзеня запрацаваў Еўрапейскі цэнтр барацьбы супраць кіберзлачыннасці. Ён закліканы супрацьстаяць незаконнай дзейнасці ў інтэрнэце, што ажыццяўляецца арганізаванымі злачыннымі групамі і праяўляецца ў крадзяжах, махлярстве і сэксуальнай эксплуатацыі дзяцей.

Еўрапейскі цэнтрабанк прадставіў новую банкноту наміналам пяць еўра. Прэзідэнт Еўрапейскага цэнтрабанка Марыё Драгі прадставіў новую банкноту наміналам пяць еўра. Купюра мае дадатковыя сродкі абароны, у тым ліку стужку-галаграму з выявай Еўропы, персанажа грэцкай міфалогіі. Новая банкнота ўвойдзе ў абарачэнне ў 17 дзяржавах еўразоны з 2 траўня 2013 года. Убліжэйшыя гады паступова абновяцца таксама іншыя еўрабанкноты.

Косава атрымае 65 мільёнаў еўра на правядзенне рэформаў. Камісія ўхваліла выдзяленне 65 мільёнаў еўра для ажыццяўлення ўКосава рэформ сістэмы правасуддзя і дзяржаўнага кіравання, інвестыцый у адукацыю і рэгіянальнае развіццё.

У лістападзе ўзровень беспрацоўя ў ЕС склаў 11,8%. Па стане на лістапад у краінах ЕС шукалі працу 26,06 мільёна чалавек. Сярод іх 5,8 мільёна – маладыя людзі (да 25 гадоў). У Іспаніі колькасць непрацаўладкаваных дасягнула 26,6%, у Грэцыі – 26% (статыстыка ў гэтай краіне не абнаўлялася з верасня), у Партугаліі – 16,3%. У Ірландыі (14,6%) сітуацыя паляпшалася на працягу ўсяго года.Колькасць беспрацоўных застаецца найменшай у Аўстрыі (4,5%), Люксембургу (5,1%) і Германіі (5,4%).

Гадавая інфляцыя ў еўразоне засталася на ўзроўні 2,2%. Паводле дадзеных Еўрастата, гадавая інфляцыя ў зоне еўра, складзе 2,2% па стане на снежань 2012 года. Найбольш хутка ў 2012 годзе раслі цэны на энергетычныя рэсурсы (5,2%), а таксама харчаванне, алкаголь і тытунь (3,1%). Паслугі за год падаражэлі на 1,8%, а неэнергетычныя прамысловыя тавары на 1,1%.

37% еўрапейцаў хацелі б мець уласную справу. 58%, згодна з апытаннямі, хочуць быць наёмнымі работнікамі. Тры гады таму гэтыя суадносіны складалі 45% на 49%, і змены адлюстроўваюць рэакцыю на цяперашнюю сітуацыю ў эканоміцы. Найбольш ахвотных мець сваю справу – у Літве (58%), найменшая – у Швецыі (22%). Сярод перашкодаў для адкрыцця свайго бізнэсу рэспандэнты называлі страх банкруцтва (43%) і рызыку нерэгулярнага прыбытку (33%).

Марсель і Кошыцэ сталі культурнымі сталіцамі Еўропы. Абодва гарады атрымалі прэмію памерам 1,5 мільёна еўра за якаснуюпадрыхтоўку і для выканання абавязацельстваў, узятых імі на этапе адбору. Культурная праграма афіцыйна пачалася 12 студзеня ў Марсэлі і пачнецца ў Кошыцэ 19 студзеня. Згодна з вынікамі даследаванняў, статус культурнай сталіцы дазваляе павялічыць колькасць наведванняў горада турыстамі ў сярэднім на 12%. Наступнымі еўрапейскімі культурнымі сталіцамі будуць Рыга (Латвія) і Умеа (Швецыя) у 2014 годзе, Монс (Бельгія) і Пльзень (Чэхія) у 2015 годзе, і Сан-Себасцьян (Іспанія) і Вроцлаў (Польшча) у 2016 годзе.

Для аўтобусаў і грузавікоў уведзеныя новыя экалагічныя патрабаванні. 31 снежня 2012 года ўвайшлі ў сілу змены ў еўрапейскае заканадаўства, згодна з якімі новыя грузавыя аўтамабілі і аўтобусы будуць абавязаныя адпавядаць экалагічным нормам Еuro VI. Гэта азначае зніжэнне на 80% выкідаў аксідаў азоту і на 66% -- цвёрдых часціц (сажы).

Відэа тыдня

Новы твар еўра  – Прэзентацыя новай банкноты наміналам 5 еўра

Выява тыдня 

Прэзентацыя новага Еўрапейскага цэнтра барацьбы супраць кіберзлачыннасці, створанага 11 студзеня 2013 года

Агляд падрыхтаваны Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў для Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. За адбор матэрыялаў і змест агляду адказвае Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў; агляд не можа лічыцца адлюстраваннем пазіцыі Еўрапейскага Саюза.

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі
вул. Энгельса, 34А/2 220030 Мінск
Рэспубліка Беларусь
Тэлефон: +375 (17) 328 66 13
Факс: +375 (17) 2891281
Эл. пошта: delegation-belarus-press@eeas.europa.eu
http://eeas.europa.eu/delegations/belarus
Facebook

Delegation of the European Union to Belarus
34A/2 Engels Street Minsk 220030 Belarus
Telephone: 375 17 3286613
Fax: 375 17 2891281
E-mail: delegation-belarus-press@eeas.europa.eu
http://eeas.europa.eu/delegations/belarus
Facebook

 

Европейский конвент – Процесс, приведший к разработке европейской конституции, был инициирован в декабре 2000 г. благодаря Декларации ...