#

Агляд падзей ЕС: 26 лістапада - 2 снежня

Агляд падзей ЕС: 26 лістапада - 2 снежня

Анонсы падзей

10 снежня - ў Осла а 12:50 СЕТ (14:50 па беларускім часе) пачнецца цырымонія ўручэння Еўрапейскаму Саюзу Нобелеўскай прэміі міру за 2012 год. Цырымонію будзе трансліраваць у рэальным часе канал "Еўропа праз спадарожнік". Запіс будзе даступны для прагляду на працягу тыдня пасля цырымоніі. Расклад Нобелеўскага тыдня (у тым ліку Нобелеўскіх лекцый) гл. на старонцыNobelprize.org.

Да 10 снежня – у кінатэатры "Победа" працягваецца паказ фільмаў  у рамках фестываля "Чалавечы гонар,  роўнасць і справядлівасць", арганізаванага Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі і прысвечанага Дню правоў чалавека.

Да 16 лютага 2013 года прымаюцца заяўкі па Конкурс праектных прапаноў у межах праграмы Жана Манэ. Праграма падтрымліваевыкладанне, даследаванні і дыскусіі па тэматыцы Еўрапейскага Саюза і еўрапейскай інтэграцыі. Браць удзел у праграме могуць афіцыйна зарэгістраваныя вышэйшыя навучальныя ўстановы ўніверсітэтскага ўзроўню.

Падзеі мінулага тыдня

Еўрапейская Камісія ўхваліла план рэструктурызацыі для іспанскіх банкаў 
Еўрапейская Камісія ўхваліла вылучэнне 37 мільярдаў еўра чатыром нацыяналізаваным банкам Іспаніі - Bankia, Novagalicia,CatalunyaCaixa і Banco de Valencia. “Ухваленне плана рэструктурызацыі з'яўляецца важнай стадыяй выканання мемарандума аб узаемаразуменні паміж краінамі зоны еўра і Іспаніяй", - заявіў віцэ-прэзідэнт Камісіі Хаакін Альмунія.

Еўрапейскі Саюз дамаўляецца з Японіяй пра свабодны гандаль 
Міністры гандлю краінаў Еўрапейскага Саюза пачалі перамовы пра стварэнне зоны свабоднага гандлю з Японіяй. Пагадненне аб свабодным гандлі будзе прадугледжваць узаемную лібералізацыю гандлю таварамі і паслугамі. Японія - сёмы па велічыні гандлёвыпартнёр Саюза, а ЕС займае трэцяе месца сярод гандлёвых партнёраў Японіі.

Еўрапейскі Саюз і Арменія падпішуць пагадненні пра спрашчэнне візавага рэжыму і рэадмісію 
Падчас свайго візіту ў Арменію прэзідэнт Камісіі Жазэ Мануэл Барозу заявіў, што пагадненне аб увядзенні спрошчанага візавага рэжыму для грамадзян Арменіі будзе падпісана ўжо ў сярэдзіне снежня. Доўгатэрміновай мэтай ён назваў ўвядзенне бязвізавага рэжыму. Апроч таго, па словах Барозу, хутка ідуць перамовы для падпісання пагаднення аб асацыяцыі, якое прадугледжвае і стварэнне паглыбленай і ўсеабдымнай зоны свабоднага гандлю, развіваюцца вельмі добра. Пагадненне можа быць дасягнута да канца 2013 года.

Барозу верыць у еўрапейскую будучыню Малдовы

"Важнасць Малдовы як партнёра ЕС расце, і ЕС зацікаўлены ў тым, каб Малдова атрымала ўсе перавагі  ад сваіх смелых інвестыцый у структурныя і палітычныя рэформы," - заявіў прэзідэнт Еўрапейскай Камісіі Жазэ Мануэл Барозу падчас візіту ў гэтую краіну. Па яго словах, на саміце “Усходняга партнёрства”, які пройдзе ў лістападзе 2013 года ў Вільнюсе, плануецца  падпісаць пагадненне аб асацыяцыі Малдовы і ЕС, а таксама пагадненне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю.

За тытул еўрапейскай культурнай сталіцы 2018 года змагаюцца тры нідэрландскія гарады
Нідэрландскія Эйндховен, Леўвардэн і Маастрыхт застаюцца трыма гарадамі-кандыдатамі, якія змагаюцца за тытул еўрапейскай культурнай сталіцы 2018 года. Яны здолелі апярэдзіць два іншыя гарады – Гаагу і Утрэхт. Канчатковы выбар будзе зроблены ў верасні наступнага года. Горад-пераможца будзе еўрапейскай культурнай сталіцай нароўне з Валеце, сталіцай Мальты.

Фюле: Харватыя павінна стаць гісторыяй поспеху 
Камісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле наведаў Харватыю, дзе прыняў удзел у 4-ым Балканскім форуме грамадзянскай супольнасці. “Гэта выдатная магчымасць наведаць Харватыю і ўбачыць, як краіна мяняецца напярэдані свайго ўступлення ў Еўрапейскі Саюз”, - заявіў ён. Па словах Фюле, застаецца толькі некалькі месяцаў для дасягнення выніку. Калі Харватыя выканае ўсе абавязацельствы, то стане сябрам Еўрасаюза 1 ліпеня 2013 года.

Высокі прадстаўнік Эштан наведала Таджыкістан 
Кэтрын Эштан, Высокі прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі, падчас сустрэчы з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам падкрэсліла важнасць вяршэнства права і забеспячэння правоў чалавека. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім Саюзам тым часам вырашыў дапамагчы развіццю сельскагаспадарчага сектара ў Таджыкістане. Бюджэт праграмы складае 16 мільёнаў еўра.

Новая праграма для моладзі Усходняга партнёрства 
Еўрапейская Камісія зацвердзіла новую праграму падтрымкі супрацоўніцтва з моладдзю краін Усходняга партнёрства. Агулам будуць прафінансаваныя больш за 1400 праектаў з удзелам каля 21 тысяч маладых людзей. Асаблівая ўвага будзе нададзена падтрымцымаладых людзей, якія жывуць у сельскай мясцовасці або бяднейшых гарадах. Агульны бюджэт праграмы складае €29 мільёнаў. Сродкі на 2012 год будуць выдзеленыя сёлета, але праекты будуць рэалізаваныя ў 2013 годзе.

На развіццё транспартнай інфраструктуры будзе выдзелена €1,2 мільярда 
Еўрапейская Камісія прафінансуе праекты развіцця інфраструктуры для ўсіх відаў транспарту – паветранага, чыгуначнага, аўтамабільнага і марскога, а таксама для стварэння "інтэлектуальнага" транспарту ва ўсіх краінах ЕС. Напрыклад, сістэма кіравання еўрапейскім чыгуначным рухам ацэньваецца ў 100 мільёнаў еўра, а ўкараненне сістэмы "Адзінае еўрапейскае неба" будзе каштаваць яшчэ €50 мільёнаў.

ЕС павялічвае падтрымку вышэйшай адукацыі ў рэгіёне суседства 
Еўракамісія зацвердзіла новы фінансавы пакет па падтрымцы вышэйшай адукацыі ў рэгіёне еўрапейскага суседства. EC робіць важны ўнёсак у развіццё вышэйшай адукацыі праз праграмы «Эразмус Мундус» і «Тэмпус». Агульны бюджэт першай на наступны год склаў 74,2 мільёна еўра, другой – 66,6 мільёна еўра.

  
Агляд падрыхтаваны Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў для Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. За адбор матэрыялаў і змест агляду адказвае Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў; агляд не можа лічыцца адлюстраваннем пазіцыі Еўрапейскага Саюза.

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі
вул. Энгельса, 34А/2 220030 Мінск
Рэспубліка Беларусь
Тэлефон: +375 (17) 328 66 13
Факс: +375 (17) 2891281
Эл. пошта: delegation-belarus-press@eeas.europa.eu
http://eeas.europa.eu/delegations/belarus
Facebook

Delegation of the European Union to Belarus
34A/2 Engels Street Minsk 220030 Belarus
Telephone: 375 17 3286613
Fax: 375 17 2891281
E-mail: delegation-belarus-press@eeas.europa.eu
http://eeas.europa.eu/delegations/belarus
Facebook

 

Европейский конвент – Процесс, приведший к разработке европейской конституции, был инициирован в декабре 2000 г. благодаря Декларации ...