#

Агляд падзей ЕС: 19-25 лістапада

Агляд падзей ЕС: 19-25 лістапада

Анонсы падзей 

26 лістапада – Высокі прадстаўнік Кэтрын Эштан наведае Грузію 
26-27 лістапада – У Нікасіі (Кіпр) адбудзецца канференцыя ў рамках распрацоўкі Праграмы захавання водных рэсурсаў Еўропы.

26 лістапада-7 снежня – Канферэнцыя ААН па зменах клімату (Доха, Катар) 
27-28 лістапада – 19-ы еўрапейскі форум занятасці. Сёлетняя сустрэча ў Брусэлі прысвечаная стварэнню працоўных месцаў 
4 снежня – апошні дзень падачы праектных прапаноў на конкурс "Дзеянні ў падтрымку дзяцей – супраць гвалту ў адносінах да дзяцей" у межах тэматычнай праграмы "Інвестыцыі ў людзей". Аб'ём фінансавання праекта можа дасягаць 1,500,000 еўра. Канцэпцыі можна дасылаць на англійскай, французскай і іспанскай мовах па электроннай пошце. Падрабязная інфармацыя пра конкурс

10 снежня –цырымонія ўручэння Нобелеўскіх прэмій 2012 года, у тым ліку Нобелеўскай прэміі міру Еўрапейскаму Саюзу "за ўнёсак на працягу больш як шасці дзесяцігоддзяў у забеспячэнне міру і прымірэння, дэмакратыі і правоў чалавека ў Еўропе".

Падзеі мінулага тыдня

Адкрыты другі конкурс стыпендый Партнёрства Erasmus Mundus (EMP-AIM ) для Беларусі, Украіны і Малдовы.

25 лістапада - Міжнародны дзень барацьбы за выкараненне гвалту ў адносінах да жанчын 
25 лістапада, у Міжнародны дзень барацьбы за выкараненне гвалту ў адносінах да жанчын, Высокі прадстаўнік нагадала, што сямёра з дзесяці жанчын свету ў нейкі  момант свайго жыцця станавіліся ахвярамі фізічнага гвалту. Ад такога гвалту пакутуюць усе грамадствы. Ён прымае разнастайныя жахлівыя формы – ад сэксуальнага гвалту да абразання жаночых палавых органаў, ад выдачы замуж сілай да так званых забойстваў гонару. Паводле некаторых ацэнак, гвалт у дачыненні да жанчын – самае распаўсюджанае парушэнне правоў чалавека ў наш час. Высокі прадстаўнік пералічыла захады, якія робіць і плануе Еўрапейскі Саюз, для выкаранення гвалту. 

Бюджэт ЕС на 2014-2020 гг. пакуль не ўзгоднены

Удзельнікам бюджэтнага саміту Еўрасаюза ў Брусэлі не ўдалося ўзгадніць бюджэт на 2014-2020 гг. Цяперашні праект бюджэта прадугледжвае агульныя выдаткі ў памеры 1 033 мільярдаў еўра – трошкі больш за 1% ВНП Саюза. Наступная сустрэча для ўзгаднення адбудзецца ў пачатку наступнага года.

Еўракамісія падала ў суд на Бельгію за пратэрміноўку ва ўвядзенні біяметрычных пашпартоў 
Бельгія ўжо больш чым на тры гады пратэрмінавала ўвядзенне пашпартоў з біяметрычнымі дадзенымі ўладальнікаў. У заяве Еўракамісіі нагадваецца, што ад 2006 года пашпарты краінаў Еўрасаюза павінны ўтрымліваць электронны чып з выявай твару ўладальніка, а з 2009 года біяметрычныя дадзеныя мусілі дапоўніцца адбіткамі пальцаў. Бельгія свае абавязкі не выканала, Еўракамісія вырашыла звярнуцца са скаргай у суд.

Кінапрэмію Еўрапарламента (LUX Prize) атрымаў фільм “Шун Лі і паэт” 
Кінастужка Lo sono Li (“Шун Лі і паэт”) рэжысёра Андрэа Сегрэ ўзнагароджана прэміяй Еўрапейскага парламента – "LUX Cinema Prize". Прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц уручыў узнагароду падчас афіцыйнай цырымоніі ў Страсбургу, адзначыўшы, што прэмія дапамагае разбурыць моўныя бар'еры і геаграфічныя межы, каб як мага больш людзей убачылі гэтыя фільмы, гаварылі пра іх і тым спрыялі развіццю агульнай еўрапейскай культурнай прасторы. Еўрапейскі парламент уручае гэтую прэмію штогод, аплочвае пераклад трох фільмаў-фіналістаў на ўсе афіцыйныя мовы ЕС, а фільм-лаўрэат таксама адаптуецца для людзей з парушэннямі слыху і зроку. Стужка-преаможца гэтага года даследуе праблемы іміграцыі і канфлікту паміж тымі, хто належыць да традыцыйнай абшчыны,і індывідуалістамі.

Расія зменшыць мыта на продаж драўніны Еўрасаюзу 
Еўрапарламент ухваліў пагадненне, згодна з якім дрэваперапрацоўчая прамысловасць Еўрасаюза зможа ў межах квоты набывацьтанней расійскую драўніну хваёвых парод. Расія, найбуйнейшы пастаўшчык драўніны, ўстановіць экспартныя мыты на ўзроўні 13%-15%. Раней яны дасягалі 80%.

Талін атрымае крэдыт на 67 мільёнаў еўра на развіццё гарадской інфраструктуры 
Еўрапейскі інвестыцыйны банк прадаставіў доўгатэрміновы крэдыт у памеры 66,8 мільёна еўра для мадэрнізацыі камунальнайінфраструктуры ў Таліне. Выдзеленыя сродкі дапамогуць рэалізаваць чатырохгадовую праграму рэканструкцыі інфраструктурыгорада.

Агляд падрыхтаваны Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў для Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. За адбор матэрыялаў і змест агляду адказвае Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў; агляд не можа лічыцца адлюстраваннем пазіцыі Еўрапейскага Саюза.

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі
вул. Энгельса, 34А/2 220030 Мінск
Рэспубліка Беларусь
Тэлефон: +375 (17) 328 66 13
Факс: +375 (17) 2891281
Эл. пошта: delegation-belarus-press@eeas.europa.eu
http://eeas.europa.eu/delegations/belarus
Facebook

Delegation of the European Union to Belarus
34A/2 Engels Street Minsk 220030 Belarus
Telephone: 375 17 3286613
Fax: 375 17 2891281
E-mail: delegation-belarus-press@eeas.europa.eu
http://eeas.europa.eu/delegations/belarus
Facebook

 

Европейский конвент – Процесс, приведший к разработке европейской конституции, был инициирован в декабре 2000 г. благодаря Декларации ...