#

Агляд падзей ЕС: 18-24 лютага

Агляд падзей ЕС: 18-24 лютага

Анонсы падзей 25-28 лютага

25 лютага – Рэформы, звязанныя з магчымым падпісаннем Украінай і ЕC Пагаднення аб асацыяцыі, стануць асноўнай тэмай для абмеркавання на саміце ЕС-Украіна ў Брусэлі. Трансляцыя пачнецца а 16:30 па мінскім часе. 

26 лютага – Камітэт Еўрапейскага парламента па канстытуцыйных справах правядзе канферэнцыю па праблематыцы дэмакратыі ў ЕС, у тым ліку па пытаннях дзейнасці палітычных фондаў на еўрапейскім узроўні, развіцця дэмакратычнай палітычнай культуры ў ЕС, доступу да выбарчых правоў (у кантэксце грамадзянства, права на пражыванне і выбарчага права на мясцовых, рэгіянальных, нацыянальных і еўрапейскіх выбарах). Праграма канферэнцыі

27-28 лютага – Пленарная сесія Еўрапейскага парламента. Трансляцыя прэс-брыфінгу ў Еўрапейскім парламенце, прысвечаная найважнейшым пунктам парадку дня бягучага тыдня (13:00 па мінскім часе)

Падзеі мінулага тыдня 

Перагляд візавага пагаднення дазволіць спрасціць для ўкраінцаў працэдуры атрымання віз для наведвання краін ЕС. Камітэт Еўрапейскага парламента па грамадзянскіх свабодах прагаласаваў за праект абноўленага візавага пагаднення з Украінай. Як чакаецца, украінскім журналістам, прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці, няўрадавых арганізацый і моладзі будзе прасцей атрымліваць візы для паездак у ЕС. Таксама для гэтых катэгорый асоб можа быць адменены візавы збор памерам 70 еўра. Украінцы, якія  маюць біяметрычныя службовыя пашпарты, могуць быць вызваленыя ад неабходнасці атрымліваць віз для кароткатэрміновых паездак. Еўрапарламент мае прагаласаваць па абноўленым візавым пагадненні ў сакавіку ці красавіку. Паводле дадзеных Камісіі, колькасць украінцаў, што наведалі ЕС, павялічылася на 33,8% паміж 2009 і 2011 гг. Грамадзяне ЕС наведваюць Украіну без віз з 2005 года.

Новая ініцыятыва па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і гандлем людзьмі. ЕС ініцыяваў новы праект з бюджэтам 1,5 мільёна еўра ў падтрымку барацьбы супраць арганізаванай злачыннасці і гандлю людзьмі ў Азербайджане, Босніі і Герцагавіне, Малдове і Турцыі. Гэты інавацыйны пілотны праект дапаможа палепшыць абмен дадзенымі, звязанымі з праблемай гандлю людзьмі, арганізаваць навучанне для праваахоўных органаў, а таксама будзе садзейнічаць развіццю рэгіянальнага супрацоўніцтва па гэтых праблемах.

Боснія і Герцагавіна атрымала першы транш дапамогі памерам 50 мільёнаў еўра. Рашэнне аб прадастаўленні гэтай дапамогі было прынята для змякчэння наступстваў эканамічнага крызісу. Агульная макрафінансавая дапамога складзе 100 мільёнаў еўра. Чакаецца, што грошы будуць выкарыстаныя для павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва праз структурныя рэформы.

"Эразмус для ўсіх" і адукацыя для эканамічнага росту і занятасці. Міністры адукацыі краін ЕС абмеркавалі "Эразмус для ўсіх" – прапанаваную абноўленую і аб'яднаную праграму абмену студэнтамі – і ўнёсак сістэмы адукацыі ў стварэнне працоўных месцаў і эканамічны рост. "Эразмус для ўсіх"   – гэта прапанова ажыццяўлення аб'яднанай праграмы ў сферах адукацыі, прафесійнай падрыхтоўкі і спорту на працягу 2014-2020 гг. Перамовы пра фінансаванне праграмы распачаліся 19 лютага. Камісія спадзяецца распачаць яе ажыццяўленне 1 студзеня 2014 года. Дадатковая інфармацыя:  факты, грамадскае абмеркаванне.

Агляд падрыхтаваны Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў для Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. За адбор матэрыялаў і змест агляду адказвае Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў; агляд не можа лічыцца адлюстраваннем пазіцыі Еўрапейскага Саюза.

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі
вул. Энгельса, 34А/2 220030 Мінск
Рэспубліка Беларусь
Тэлефон: +375 (17) 328 66 13
Факс: +375 (17) 2891281
Эл. пошта: delegation-belarus-press@eeas.europa.eu
http://eeas.europa.eu/delegations/belarus
Facebook

Delegation of the European Union to Belarus
34A/2 Engels Street Minsk 220030 Belarus
Telephone: 375 17 3286613
Fax: 375 17 2891281
E-mail: delegation-belarus-press@eeas.europa.eu
http://eeas.europa.eu/delegations/belarus
Facebook

 

Европейский конвент – Процесс, приведший к разработке европейской конституции, был инициирован в декабре 2000 г. благодаря Декларации ...