Основные ссылки |
Агляд падзей ЕС: 15-21 красавіка![]() Сёння, 15 красавіка, апошні дзень прыёму заявак на ўдзел ў лінгвістычна-краязнаўчым адукацыйным праекце для беларускай моладзі "Карані і вершаліны". У новым відэасюжэце - усё, што варта ведаць пра гэты праект. Патрабаванні да патэнцыйных ўдзельнікаў выкладзеныя тут. У 2012 годзе Еўрапейскі Саюз заставаўся найбуйнейшым у свеце донарам супрацоўніцтва для развіцця. Паводле дадзеных Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, у 2011 годзе аб'ём дапамогі склаў 50,5 мільярда еўра. Найбольшыя сумы паступілі ад Вялікабрытаніі (10,6 мільярда еўра), Германіі (10,2 мільярда еўра), Францыі (9,3 мільярда еўра), Нідэрландаў (4,2 мільярда еўра) і Швецыі (4,1 мільярда еўра). Камітэт Еўрапейскага парламента абмеркаваў праект правілаў аднаўлення візавага рэжыму з трэцімі краінамі. Камітэт па пытаннях грамадзянскіх свабод, юстыцыі і ўнутраных справаў Еўрапейскага парламента падтрымаў законапраект па ўнясенні зменаў у візавае заканадаўства. Ён прадугледжвае магчымасць аднаўлення візавага рэжыму для грамадзян трэціх краін, з якімі быў уведзены бязвізавы рэжым. У законапраекце называюцца дзве ўмовы: для грамадзян ЕС у трэцяй краіне захоўваюцца патрабаванні атрымліваць візы ці рэзка вырасла нерэгуляваная міграцыя з той краіны, у дачыненні да якой дзейнічае бязвізавы рэжым.Аднаўленне візавага рэжыму прадугледжанае законапраектам як скрайная мера, апошні з магчымых захадаў. Каб набыць сілу закона, праект павінен прайсці праз "звычайную" заканадаўчую працэдуру -- ухваленне Еўрапейскім парламентам і Саветам. Інфляцыя ў еўразоне запаволілася да 1,7 %. Паводле папярэдніх падлікаў Еўрастата, па выніках сакавіка гадавая інфляцыя ў краінах зоны еўра склала 1,7 %. Па выніках лютага гэты паказнік складаў 1,8 %. Еўрапейская Камісія апублікавала вынікі паглыбленых макраэканамічных аглядаў, праведзеных у 13 дзяржавах ЕС. Згодна з імі, дысбаланс у эканоміках Іспаніі ды Славеніі можа лічыцца празмерным. У Іспаніі вельмі высокія ўнутраны і знешні ўзроўні запазычанасці па-ранейшаму ўяўляюць сур'ёзную небяспеку для эканамічнага росту і фінансавай стабільнасці. У Славеніі рызыкі для стабільнасці вынікаюць з карпаратыўнай запазычанасці. Аналізам сітуацыі ў астатніх 11 дзяржавах (Бельгіі, Балгарыі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Даніі, Італіі, Мальце, Нідэрландах, Фінляндыі, Францыі і Швецыі) эксперты засталіся задаволеныя. У Ірландыі найбольшая доля грамадзян з вышэйшай адукацыяй. Паводле інфармацыі Еўрастата, 51 % грамадзян Ірландыі ва ўзросце ад 30 да 34 гадоў мае закончаную вышэйшую адукацыю. Гэта найвышэйшы паказнік у ЕC. За Ірландыяй ідуць Кіпр (49,9 %) і Люксембург (49,6 %). Італія займае апошняе месца ў спісе – 21,7 % грамадзян краіны маюць вышэйшую адукацыю; у Румыніі гэты паказнік складае 21,8 %. Еўрапейская Камісія правядзе антыманапольнае расследаванне ў дачыненні да MasterCard. Расследаванне, у прыватнасці, датычыць аперацый, якія замежнікі здзяйсняюць на тэрыторыі ЕС з дапамогай картак MasterCard. Еўрапейская Камісія правярае, ці можна назваць некаторыя з міжбанкаўскіх збораў антыканкурэнтнымі. Таксама будзе разглядацца пытанне пра тое, у якой ступені правілы, устаноўленыя MasterCard для фірмаў-акцэптантаў (яны абавязваюць фірмы прымаць усе віды карт MasterCard), могуць парушаць правілы канкурэнцыі ў еўразоне. Агляд падрыхтаваны Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў для Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. За адбор матэрыялаў і змест агляду адказвае Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў; агляд не можа лічыцца адлюстраваннем пазіцыі Еўрапейскага Саюза. Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі Delegation of the European Union to Belarus Европейский конвент – Процесс, приведший к разработке европейской конституции, был инициирован в декабре 2000 г. благодаря Декларации ... О Центре европейских исследованийЦентр европейских исследований – независимая организация, объединяющая исследователей и экспертов, выступающих за европейский выбор для Беларуси. Лекция![]() Лекция Ольги Шпараги «В защиту прав человека. Читая Ханну Арендт сегодня» Объявления В США разгорается скандал. Ресурс BGR, опираясь на данные сразу трех источников, утверждает, что сотрудники оператора AT&T (второго по величине в... Круглый стол пройдёт 5.07.2012 в 15-00 в гостинице Европа
На круглом столе будет представлено проведённое Центром Европейских Исследований... |