Основные ссылки |
Агляд падзей ЕС: 10-16 чэрвеня![]() Агляд падзей ЕС: 10-16 чэрвеня 16 чэрвеня – У Афінах адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі EUROPA Nostra Еўрапейскага Саюза за захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны. Спіс пераможцаў уключае 30 праектаў. 17–18 чэрвеня – У Лох-Эрн (Паўночная Ірландыя) адбудзецца саміт Групы васьмі (G8) пад старшынствам Вялікабрытаніі. На парадку дня стаяць развіццё глабальнага гандлю як рухавіка росту сусветнай эканомікі, забеспячэнне выканання падатковага заканадаўства, а таксама спрыянне павышэнню празрыстасці ў дачыненні даходаў ад здабываючай прамысловасці, лясной гаспадаркі і кіравання зямельнымі рэсурсамі. 18 чэрвеня – Будзе апублікаваны даклад аб павышэнні якасці выкладання і навучання ва ўніверсітэтах Еўропы. Прэс-сакратары Высокага прадстаўніка Кэтрын Эштан і Камісара Штэфана Фюле зрабілі ў пятніцу заяву з нагоды прыняцця Саветам па правах чалавека рэзалюцыі па правах чалавека ў Беларусі. "Мы вітаем учорашняе прыняцце Саветам па правах чалавека рэзалюцыі па Беларусі ўстойлівай большасцю галасоў сябраў Савета. Мы адзначаем, што падтрымка гэтай ініцыятывы расце і выказваем падзяку ўсім партнёрам, якія працавалі ў яе рамках з Еўрапейскім Саюзам.Мы таксама вітаем падаўжэнне мандату Спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі спадара Міклаша Харашці, які будзе і надалей незалежна і ўзважана рабіць справаздачы і даваць рэкамендацыі беларускім уладам па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. Мы заклікаем беларускія ўлады да поўнага супрацоўніцтва з ім. Мы глыбока шкадуем, што на працягу тыдня, падчас якога была прынятая гэтая рэзалюцыя, якая прыцягвае ўвагу да існавання ў краіне смяротнага пакарання, яшчэ дзве асобы ў Беларусі былі асуджаныя на смяротнае пакаранне. Мы спадзяемся, што іх права на абскарджванне выраку будзе поўнасцю рэалізаванае. Мы прымаем да ўвагі аднаўленне парламенцкай працоўнай групы па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі. Мы заклікаем Беларусь, адзіную краіну ў Еўропе, якая ўсё яшчэ прымяняе смяротнае пакаранне, далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго поўнага скасавання. Мы нагадваем, што развіццё двухбаковых адносінаў паміж ЕС і Беларуссю магчымае пры ўмове прагрэсу ў забеспячэнні Беларуссю прынцыпаў дэмакратыі, вяршэнства права і правоў чалавека. ЕС па-ранейшаму гатовы дапамагчы Беларусі выканаць свае абавязацельствы ў гэтай сферы," паведамляецца ў заяве. Еўрапейскі Саюз выдзеліць Малдове 90 мільёнаў еўра на ажыццяўленне рэформаў Швецыя першынствуе ў рэйтынгу раўнапраўя палоў Швецыя набрала 74,3 бала з магчымых 100 балаў. Следам за ёй ідуць Данія (73,6) і Фінляндыя (73,4). Апошнія месцы рэйтынгу займаюць Балгарыя і Румынія, у іх 37,0 і 35,3 бала адпаведна. Прэзентаваная сістэма ECall, якая дазволіць аўтамабілю звязацца з экстраннай службай дапамогі Цэны ў Грэцыі і Латвіі зніжаюцца Еўрапейскі Саюз і фонд Біла і Мелінды Гейтс будуць разам змагацца з хваробамі беднасці Дапушчальныя ўзроўні электрамагнітнага выпраменьвання будуць змененыя Еўрапейскі Парламент выступае за ўзмацненне барацьбы з мафіяй Агляд падрыхтаваны Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў для Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. За адбор матэрыялаў і змест агляду адказвае Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў; агляд не можа лічыцца адлюстраваннем пазіцыі Еўрапейскага Саюза. Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі Delegation of the European Union to Belarus Европейский конвент – Процесс, приведший к разработке европейской конституции, был инициирован в декабре 2000 г. благодаря Декларации ... О Центре европейских исследованийЦентр европейских исследований – независимая организация, объединяющая исследователей и экспертов, выступающих за европейский выбор для Беларуси. Лекция![]() Лекция Ольги Шпараги «В защиту прав человека. Читая Ханну Арендт сегодня» Объявления В США разгорается скандал. Ресурс BGR, опираясь на данные сразу трех источников, утверждает, что сотрудники оператора AT&T (второго по величине в... Круглый стол пройдёт 5.07.2012 в 15-00 в гостинице Европа
На круглом столе будет представлено проведённое Центром Европейских Исследований... |